Хто я?
Што спатрэбіцца: фотаздымак вашага дзіцяці (ён можа быць на вашым тэлефоне, калі ў вас няма фота ў раздрукаваным выглядзе).
У чым заключаецца гульня. Паглядзіце на фота разам. Скажыце: «О, гэта [імя вашага дзіцяці]», «Хто гэта? Так, гэта [імя]!». (Ваша дзіця можа вымавіць сваё імя самастойна або скажыце яго разам). «Табе тры гады! Ты дзяўчынка/хлопчык!». Вы можаце прагаварыць імя, узрост і пол вашага дзіцяці або пачаць толькі з імя і ўзросту — у залежнасці ад таго, што разумее ваша дзіця і што выклікае ў яго цікавасць. Паглядзіце на фотаздымак ці, можа быць, некалькі розных фотаздымкаў вашага дзіцяці ў розных сітуацыях, пытаючыся ў яго, хто на фота, каб яно называла сваё імя, узрост і іншую інфармацыю пра сябе. Вашаму дзіцяці таксама можа спадабацца паказваць фатаграфіі і расказваць усё гэта іншым членам сям'і.
Таксама можна і без фота спытаць дзіцяці: «Як цябе завуць?» «Правільна, ты [імя дзіцяці]!».
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Веданне імя, узросту і полу з'яўляецца вынікам развіцця асобы, самасвядомасці вашага дзіцяці і яго самаадчування.