Кладзём дзіця на жывоцік
Што спатрэбіцца: добры настрой.
У чым заключаецца гульня. Гэтае практыкаванне можна рабіць ужо ў першыя дні пасля нараджэння дзіцяці.
Пакладзіце дзіця сабе на грудзі тварам да вас. Пакуль яно проста спачатку кладзе галаву вам на грудзі, час ад часу змяняйце яе становішча, каб галава дзіцяці не ляжала на адным баку занадта доўга. Як толькі ў дзіцяці пачне атрымлівацца прыпаднімаць галаву, можна легчы з ім на падлогу, каб яно спрабавала выкарыстоўваць локці для прыўзняцця галавы. Сачыце за тым, каб дзіця абапіралася на нешта мяккае жывоцікам і рукамі, каб яму было зручна. Можна раскласці побач на падлозе цацкі, каб дзіця іх бачыла.
Спачатку вашаму дзіцяці можа не вельмі падабацца такое становішча, але пры рэгулярным выкананні практыкавання час, на працягу якога дзіця зможа выконваць гэтае дзеянне, паступова будзе павялічвацца.
Час на жывоціку ў першую чаргу спрыяе развіццю:
- умення падтрымліваць раўнавагу;
- каардынацыі рухаў вачэй і рук;
- канцэнтрацыі, упэўненасці і незалежнасці.
Чым карысная гульня. Гэтае практыкаванне дапаможа вашаму дзіцяці развіваць мышцы жывата (што садзейнічае фарміраванню навыкаў сядзення, стаяння, хадзьбы) і пры гэтым сачыць за прадметамі вачамі.