Клопат пра іншых
Што спатрэбіцца: дзве лялькі або мяккія цацкі, коўдра, куртка ці паліто, адна бутэлечка або кубачак-паільнік.
У чым заключаецца гульня. Перад тым як пачаць, вам трэба падрыхтаваць месца (пажадана ціхае) для гульні, дзе вас ніхто не будзе турбаваць.
Прынясіце лялькі, адну пакіньце сабе, а другую дайце свайму дзіцяці. Пакажыце яму, як можна пяшчотна абняць ляльку і трымаць яе на руках. Можна сказаць: «О, ты стамілася» або «Я люблю цябе», абдымаючы ляльку. Прапануйце зрабіць тое ж самае з яго лялькай або цацкай.
Можаце «папаіць» ляльку з паільніка або бутэлечкі. Пасля гэтага дайце бутэлечку дзіцяці, каб яно зрабіла тое ж самае са сваёй лялькай. Скажыце: «Яна замерзла» і загарніце ў коўдру. Дайце свайму дзіцяці коўдру, каб яно таксама ўхутала сваю ляльку, можна разам іх калыхаць, быццам бы ўкладваючы спаць.
Вы можаце паўтараць самыя розныя дзеянні і заўсёды прапануйце дзіцяці рабіць тое ж самае. Паўтарыце гульню некалькі разоў, каб замацаваць навык. Паступова ваша дзіця будзе само прыдумваць розныя новыя спосабы клопату пра ляльку. З дапамогай такіх заданняў яно таксама навучыцца выяўляць клопат пра жывёл, у тым ліку і хатніх, калі вы будзеце гуляць з мяккімі цацкамі-жывёламі.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. З дапамогай гэтай цудоўнай гульні ваша дзіця разаўе здольнасць рэагаваць на чужыя эмоцыі і выяўляць клопат у адносінах да іншых. Яно падрыхтуецца да будучых сацыяльных узаемадзеянняў і навучыцца наладжваць камунікацыю з дапамогай рухаў.