Клопат пра іншых
Што спатрэбіцца: дзве лялькі ці мяккія цацкі; коўдра, куртка ці паліто; адна бутэлечка ці шкляначка-паільнік.
У чым заключаецца гульня. Перад тым, як пачаць гульню, падрыхтуйце ўсё неабходнае ў ціхім месцы, дзе вас не будуць турбаваць.
Дайце дзіцяці цацку. Пакажыце, як пяшчотна абдымаць яе і насіць на руках. Можна сказаць: «Глядзі, яна стамілася» або абняць цацку са словамі «я люблю цябе». Няхай дзіця паспрабуе зрабіць тое ж самае са сваёй цацкай.
Можна карміць цацку са шкляначкі-паілкі ці з бутэлечкі. А потым папрасіць дзіця зрабіць тое ж самае. Скажыце: «Ёй холадна» і загарніце цацку ў коўдру. Дайце дзіцяці коўдру, пакажыце, як накрываць цацку, укладваючы яе спаць.
Можна прыдумваць самыя розныя дзеянні, заахвочваючы дзіця рабіць тое ж самае. Паступова яно будзе прыдумваць новыя спосабы, як можна клапаціцца пра сваю цацку. З дапамогай гэтага задання дзіця навучыцца паважліва ставіцца да людзей і жывёл.
Чым карысная гульня. Дзякуючы гэтай гульні ваша дзіця навучыцца рэагаваць на эмоцыі іншых людзей. Гэта добрая трэніроўка сацыяльных навыкаў.