Клопат пра сябе

Паколькі стымулюючае развіццё і догляд дзіцяці абумоўлены эмоцыямі і матывацыяй, праблемы з псіхічным здароўем могуць перашкаджаць выхаванню і догляду дзяцей. Апошні прадугледжвае клопат пра фізічны, разумовы і сацыяльна-эмацыянальны камфорт дарослых, якія гэты догляд ажыццяўляюць.
Body

Хоць выхаванне і догляд дзяцей самі па сабе могуць быць крыніцай стрэсу, гэты стан можа пагаршацца з-за неабходнасці выконваць працоўныя і хатнія справы. Дарослым у сям'і важна забяспечыць баланс паміж сваімі абавязкамі і доглядам дзяцей, каб стварыць для іх неабходныя ўмовы клопату і абароны. Цалкам недапушчальным з’яўляецца праяўленне любых форм гвалту ў сям'і. Псіхалагічны клімат у ёй стварае асяроддзе, якое і абумоўлівае развіццё і эмацыянальны камфорт дзіцяці. Дарослым варта падумаць аб тым, чаго ад іх патрабуе праца, ці дазваляе яна прысвячаць сям'і дастатковую колькасць часу і вытрымліваць здаровы і ўстойлівы баланс паміж ёй і домам.

Парады бацькам:

• Да нараджэння дзіцяці абмяркуйце і прыміце сумеснае і раўнапраўнае рашэнне з вашым партнёрам аб тым, як зменяцца хатнія (і, магчыма, працоўныя) абавязкі пасля нараджэння вашага дзіцяці.

• Знаходзьце час для сябе; партнёру (і іншым членам сям'і) трэба падтрымліваць вас і дапамагаць у гэтым.

• Мужчынам і жанчынам варта ў роўнай ступені размеркаваць абавязкі па хатняй гаспадарцы і доглядзе дзіцяці. І мужчынам, і жанчынам у сям'і трэба ўдзельнічаць у хатніх справах, якія раней традыцыйна лічыліся абавязкам жанчын.

• Трэба імкнуцца ўдзельнічаць у бацькоўскіх групах, праходзіць навучанне па тэмах выхавання і догляду дзяцей, а таксама звяртацца па псіхасацыяльную падтрымку ў выпадку неабходнасці.

• Неабходна паведамляць пра ўсе формы і выпадкі хатняга гвалту і пры магчымасці прадухіляць іх. У выпадку неабходнасці вы заўсёды можаце звярнуцца па дапамогу да прафесіяналаў.

• Важна сачыць за сваім псіхічным і эмацыянальным станам і знаходзіць час для сябе, напрыклад займацца спортам, праводзіць час з сябрамі і г. д.