Кнігі, СМІ і рэклама. Гендэрны аспект
Змест большасці дзіцячых кніг, прадуктаў сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы, уключаючы школьныя падручнікі, замацоўвае дыскрымінацыйныя гендэрныя стэрэатыпы і ролі. Напрыклад, у выніку таго, што дзіця перад сном будзе рэгулярна слухаць казкі пра тое, як прынц ратуе прынцэсу, у яго будзе фарміравацца асацыяцыя пэўных рыс характару з полам. Таму неўсвядомлена дзеці пачынаюць засвойваць навязаныя ім ролі, мадэлі паводзін і чаканні, звязаныя з іх полам, у тым узросце, калі яны яшчэ не здольны крытычна апрацоўваць інфармацыю. Гэта вядзе да развіцця скрытых гендэрных прадузятасцей і ўкаранення няроўнай расстаноўкі сіл у грамадстве. Тая ж праблема назіраецца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, уключаючы рэкламу, арыентаваную на дзяцей. Больш за тое, па меры павышэння актыўнасці выкарыстання маленькімі дзецьмі сацыяльных сетак узрастае рызыка сексуальнага гвалту ў інтэрнэце.
Парады бацькам:
• Актыўна шукайце кнігі і сродкі масавай інфармацыі, якія з'яўляюцца гендэрна нейтральнымі, спрыяюць пашырэнню магчымасцей усіх палоў і прытрымліваюцца інклюзіўных прынцыпаў; пазбягайце традыцыйных сюжэтаў, якія замацоўваюць гендэрныя стэрэатыпы.
• Заахвочвайце дзяцей да чытання кніг і выкарыстання крыніц інфармацыі, якая традыцыйна асацыіруецца з супрацьлеглым полам.
• Бацькі і асобы, якія даглядаюць дзяцей, павінны фарміраваць пазітыўныя і здаровыя звычкі выкарыстання лічбавых тэхналогій, абмяжоўваючы да іх доступ дзяцей і ўважліва сочачы за прыкметамі гвалту ў інтэрнэце.
• Варта заклікаць школы да перагляду зместу падручнікаў для забеспячэння гендэрнай роўнасці і інклюзіўных установак.