Курачка па зярнятку
Што спатрэбіцца: палачкі.
У чым заключаецца гульня. Лепш за ўсё ў гэтую гульню гуляць камандамі па два ці тры ігракі. Галоўнае, каб сапернікі спаборнічалі ў рэальным часе.
Для пачатку выберыце адкрытую прастору для гульні ў парку, скверы або садзе. Папрасіце дзяцей сабраць для кожнай каманды па 10 палачак даўжынёй каля 30 см.
Калі вы гуляеце ў памяшканні ў дажджлівы дзень, падумайце, што можна выкарыстоўваць у якасці альтэрнатывы палачкам. Падыдуць трубачкі ці нават шкарпэткі.
Дзеці выкладваюць палачкі (ці іншыя прадметы) на зямлю гарызантальна паралельна адна адной такім чынам, каб гэта выглядала як перакладзіны лесвіцы. Першыя ігракі кожнай каманды пачынаюць скакаць на адной назе праз палачкі да канца «лесвіцы». Дасягнуўшы яго, кожны ігрок бярэ апошнюю палачку і, зноў скачучы на адной назе, вяртаецца да пачатку і там кладзе палачку. Далей па чарзе тое ж самае робяць наступныя ігракі кожнай каманды.
Мэта гульні — скласці ўсе палачкі ў кучку.
Калі ігрок становіцца на абедзве нагі ці дакранаецца да палачкі нагамі, ён выбывае з гульні.
Перамагае тая каманда, якая фінішуе першай ці будзе заставацца ў гульні даўжэй за ўсіх.
Калі дзецям занадта складана скакаць праз палачкі на адной назе, няхай скачуць на дзвюх нагах. Але той, хто закране палачку нагой, выбывае з гульні.
Чым карысная гульня. «Курачка па зярнятку» — гэта традыцыйная кітайская гульня на мэтанакіраванасць, хуткасць і ўменне трымаць раўнавагу. Яна папулярная сярод дзяцей усіх узростаў, у яе можна гуляць і на вуліцы, і дома ў дажджлівы дзень.