Ладачкі

Што спатрэбіцца: добры настрой.

У чым заключаецца гульня. Перад тым, як пачаць гульню, пераканайцеся, што вы падрыхтавалі месца, дзе будзе гуляць дзіця. Памятайце, што яно павінна быць зручным і бяспечным. Пасадзіце дзіця перад сабой (у дзіцячае крэселка, на дыванок або на падлогу на мяккую коўдру).

Пакажыце, як вы пляскаеце ў ладкі, і паўтарайце просты вершык. На апошнім сказе вершыка памахайце рукамі і пакруціце галавой:

Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? – У бабкі.
Што пілі вы? – Малако.
А што елі? – Ко-ко-ко.
Доўга ж вы сядзелі,
Доўга пілі-елі.
– А мы не сядзелі –
Цэлы дзень дурэлі.

Няхай дзіця спрабуе паўтараць за вамі. Вы можаце чаргаваць воплескі з пастукваннем нагамі па падлозе ў такт.

Чым карысная гульня. З дапамогай гэтага практыкавання дзіця засвоіць жэсты для зносін і ўмацуе мышцы рук. Гэтае практыкаванне таксама дапаможа развіць зрокава-маторную каардынацыю.