Лічым на прыродзе
Што спатрэбіцца: планшэт з заціскам для паперы, папера, аловак.
Дадаткова можа спатрэбіцца павелічальнае шкло, бінокль.
У чым заключаецца гульня. Выведзіце сваё дзіця/дзяцей на вуліцу, каб вывучыць свет прыроды. Няхай паспрабуюць назваць і палічыць розныя віды раслін і жывёл, якіх яны бачаць вакол. Спыняйцеся ў розных месцах і запісвайце ўсё цікавае, што яны заўважаць, — няхай аглядаюць усё ад верхавін дрэў да месцаў пад карчамі і камянямі.
Запісваць усё, што дзеці знойдуць, можна па-рознаму. Можна скласці табліцу, у якой будуць падлічаны ўсе расліны, якія яны заўважаць. Ці, можа быць, ім спадабаецца маляваць і нумараваць убачаных імі жывёл ці насякомых. Яшчэ адзін цікавы варыянт — прапанаваць гульню на запамінанне: няхай паўтараюць уголас спіс розных жывёл/насякомых/раслін/птушак, якіх яны заўважаюць, каб вывучыць яго на памяць. Напрыклад: «Сёння я налічыў пяць качак, трох матылькоў, адну жабу, дзвюх божых каровак…». Самае галоўнае, каб дзецям было весела і цікава даследаваць навакольны свет і даведвацца пра яго ўсё больш!
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Прапанаваць дзіцяці даследаваць, даведвацца назвы і лічыць дзікіх жывёл, якіх яны пры гэтым бачаць на свае вочы, — гэта вельмі вясёлая задача, якая дазваляе ім даведацца пра багатую разнастайнасць раслін і жывёл. Гэта выдатны спосаб папоўніць слоўнікавы запас і палепшыць навыкі ліку!