Лялечная мыльная опера

Што спатрэбіцца: лялькі, фігуркі і цацкі; прадметы ўжытку, якія можна бяспечна выкарыстоўваць у якасці рэквізіту.

У чым заключаецца гульня. Гэтая гульня дае дзецям поўную свабоду творчасці. Яны могуць даць волю ўяўленню!

Няхай усе дзеці са сваімі лялькамі, фігуркамі і цацкамі збяруцца разам. Прапануйце ім абмеркаваць розныя ідэі для драматызацыі ці тэатральнай пастаноўкі, напрыклад, якія адносіны могуць быць паміж лялькамі/цацкамі, дзе будзе разгортвацца дзеянне, якія захапляльныя гісторыі яны могуць прыдумаць.

Дзеці павінны дамовіцца, хто будзе гуляць/агучваць/рухаць лялькамі і цацкамі. Можна разам напісаць сцэнарыі для розных персанажаў ці проста весела імправізаваць!

Пасля таго як дзеці адрэпеціруюць і адпрацуюць розныя ідэі, папрасіце іх разыграць сцэнкі перад сябрамі і сям’ёй. Каб стварыць сапраўдны тэатр, адчуць, як гэта робіцца, можна паспрабаваць кожны раз пачынаць гульню з таго месца, дзе закончыўся папярэдні «эпізод». Святло, камера, матор!

Чым карысная гульня. Гэтая гульня — выдатны спосаб для дзяцей развіваць уяўленне і творчыя здольнасці, выпрацоўваць упэўненасць у сабе і сацыяльныя навыкі. Не кажучы ўжо пра тое, што гэта многа гадзін весялосці!