Мае першыя казкі
Што спатрэбіцца: зборнікі кароткіх казак, пажадана з вялікімі малюнкамі.
У чым заключаецца гульня. Паспрабуйце расказваць або чытаць дзіцяці па дзве казкі на дзень. На працягу тыдня расказвайце адну казку раніцай, адну перад сном. Дзіця ў гэты час будзе разглядаць малюнкі ў кнізе, прыслухоўвацца да змен у вашым голасе і назіраць за выразам вашага твару пры аповедзе.
Ва ўзросце 4–6 месяцаў гэтае заданне матывуе дзіця спрабаваць вымаўляць склады пачутых слоў.
Калі дзіця рэагуе лепетам, гукамі ці словамі, адказвайце яму. Тлумачце, што вы зараз расказваеце. Паспрабуйце загаварыць з дзіцем, дачакайцеся «адказу». Пакажыце яму малюнкі ў кнізе і раскажыце пра тое, што менавіта вы на іх бачыце.
Чым карысная гульня. Вербалізацыя (апісанне пачуццяў, думак, паводзін з дапамогай слоў) мае вялікае значэнне для моўнага і сацыяльнага развіцця немаўлят.