Малюем кругі
Што спатрэбіцца: белая або каляровая папера, алоўкі або крэйда
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце вашаму дзіцяці падабаецца крэмзаць па паперы і маляваць каракулі. Часцей давайце дзіцяці паперу і аловак і глядзіце, на што здольна ваша дзіця. Круг — гэта першая фігура, якую пачынаюць маляваць дзеці. Пацешны занятак — пакрыць усю старонку бурбалкамі. Вы можаце сказаць: «Давай маляваць бурбалкі! Глядзі, спачатку я». Можаце намаляваць на паперы некалькі кругоў і сказаць: «Цяпер твая чарга! Дзе ты будзеш маляваць бурбалкі? О, якая вялікая!» (каментціруйце тое, што робіць дзіця, падбадзёрваючы яго), «Хочаш намаляваць іншым колерам? Паглядзі, колькі бурбалак мы намалявалі!». Не хвалюйцеся, калі ў вашага дзіцяці кругі будуць атрымлівацца не такімі, як у вас. Калі гэта пакуль сапраўды складана для вашага дзіцяці, вы можаце акуратна дапамагаць яму, накіроўваючы яго руку, ці пакінуць гэты занятак на будучыню і проста весела правесці час, малюючы каракулі.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Ваша дзіця навучыцца лепш карыстацца алоўкам або крэйдай. Яно пачынае праяўляць увагу і канцэнтрацыю, спрабуючы паўтарыць фігуру за вамі. Такі від дзейнасці ўмацоўвае фізічнае і кагнітыўнае развіццё вашага дзіцяці, а тое, што вы ўсё робіце разам, узмацняе сувязь паміж вамі.