Малюнак для важнага чалавека

Што спатрэбіцца: вялікія аркушы белай ці каляровыай паперы, крэйда або фламастары.

У чым заключаецца гульня. Растлумачце дзіцяці, што яно можа зрабіць адмысловы малюнак для кагосьці (члена сям'і ці сябра). Не забудзьце сказаць, як узрадуецца гэты чалавек, калі атрымае падарунак, які дзіця зрабіла само. Сядзьце з дзіцем за стол, дайце яму паперу і крэйду (у гэтым узросце лепш за ўсё падыдуць больш вялікія па памеры). Калі трэба, пакажыце, як маляваць крэйдай па паперы. Падбадзёрвайце дзіця, калі яно пачне крэмзаць і маляваць каракулі: «Якая доўгая ў цябе атрымалася лінія. А цяпер ты малюеш кругі! А што яшчэ ты можаш намаляваць?». У гэтым узросце не варта чакаць хоць мінімальна рэалістычных малюнкаў. Зараз з вашай падтрымкай дзіця проста эксперыментуе.

Калі вы бачыце, што дзіця скончыла, можаце напісаць на аркушы яго імя, скласці ліст і перадаць таму, каму малюнак прызначаецца. Ваша дзіця можа захацець паўтарыць гэту гульню.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Падобныя «каракулі» з'яўляюцца асновай наступнага малявання і пісьма. Ваша дзіця ўсё лепш кантралюе свае рукі, у яго фарміруецца больш трывалая сувязь паміж мозгам (што хочацца пакінуць на паперы) і рукамі. А ствараючы нешта для члена сям'і ці сябра, ваша дзіця таксама бачыць, што ў такой дзейнасці, як «пісьмо», ёсць прызначэнне (ранняя пісьменнасць) і што сваімі дзеяннямі яно дорыць камусьці радасць (сацыяльная і эмацыянальная кампетэнтнасць).