Масаж
Што спатрэбіцца: крэм або масла для цела (па жаданні).
Падрыхтуйце роўную пругкую паверхню, пераканайцеся, што яна ўстойлівая і бяспечная.
У чым заключаецца гульня. Пакладзіце дзіця на пакрывала/мяккую пялёнку, каб яму было зручна.
Разагрэйце рукі (можна расцерці іх).
Выкарыстоўваць крэм або масла для цела неабавязкова.
Пачынайце масаж агульным пагладжваннем дзіцяці ў напрамку ад ног да галавы.
Ногі:
Вазьміце адну з ножак, памасіруйце яе ад шчыкалаткі да пальцаў, затым некалькі разоў павярніце направа–налева. Тое ж самае паўтарыце з другой ножкай.
Ступні:
Вялікімі пальцамі праводзьце кругі па ступні дзіцяці. Памяняйце ножкі і паўтарыце.
Пальцы ног:
Каб скончыць масаж ступняў, вазьміце кожную з іх вялікім і ўказальным пальцамі і асцярожна пацягніце за пальцы ног дзіцяці, пакуль з іх не саслізнуць вашы пальцы. Зрабіце гэта з кожным з 10 пальцаў ног вашага дзіцяці.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Даследаванні пацвярджаюць, што масаж можа мець разнастайныя станоўчыя эфекты для здароўя дзіцяці. Ён паляпшае ўзаемадзеянне паміж дзіцем і тым з бацькоў, хто яго робіць, дапамагае дзіцяці расслабіцца, зніжаючы ўзровень гармонаў стрэсу, дзіця становіцца менш плаксівым.