Мая першая бразготка
Што спатрэбіцца: дзіцячая бразготка, мяккая паверхня або дзіцячае крэсла.
У чым заключаецца гульня. Немаўлятам падабаюцца песенькі — гэта цікавы спосаб пазнаёміцца са светам гукаў і маўлення. Гэта гульня дапаможа вашаму дзіцяці навучыцца распазнаваць гукі навакольнага асяроддзя.
Перад пачаткам гульні падрыхтуйце месца. Прыбярыце ўсё, што можа адцягваць увагу і замінаць гульні. Вам спатрэбіцца толькі бразготка вашага дзіцяці.
Пакладзіце дзіця на мяккую паверхню або пасадзіце ў дзіцячае крэсла. Пакажыце дзіцяці бразготку і акуратна патрасіце яе. Будзьце асцярожны, не трасіце моцна, каб дзіця не спалохалася.
Праспявайце любую дзіцячую песеньку, трасучы бразготкай у такт.
Звярніце ўвагу, ці глядзіць ваша дзіця на бразготку, ці прыцягнула яна яго ўвагу. Калі гэта так, пасуньцеся трохі ў бок і зноў праспявайце песеньку, каб дзіця павярнула галаву ўслед за бразготкай.
Працягвайце трэсці бразготку ў розных частках пакоя і назірайце, як ваша дзіця рэагуе на гук, паварочваючы галаву ў яго бок. Будзьце асцярожны, не адыходзьце занадта далёка, заставайцеся ў полі зроку дзіцяці.
Калі вы адчуваеце, што ваша дзіця зацікаўлена, можаце даць яму ў руку бразготку, каб яно паэксперыментавала з ёй. Вы можаце працягваць спяваць дзіцячыя песенькі, пакуль дзіця гуляе.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Мозг дзіцяці развіваецца і расце дзякуючы інфармацыі, якую атрымлівае з навакольнага асяроддзя. Калі дзіця чуе розныя гукі, яно вучыцца распазнаваць, адрозніваць іх, вызначаць крыніцу гуку, а таксама варушыць шыяй і галавой.