Міліі (прасянка)
Прычыны з’яўлення мілій
Міліі — гэта маленечкія бугаркі белага колеру, якія часам з’яўляюцца на твары дзіцяці неўзабаве пасля нараджэння.
Прычынай узнікнення мілій з’яўляюцца эпідэрмальныя назапашванні кератыну і іншых клетак верхніх слаёў скурнага покрыва.
Характэрныя асаблівасці мілій
Міліі ўзнікаюць у малых дзяцей у асноўным на носе і шчоках, але таксама могуць з’яўляцца і на іншых участках твару. Бугаркі звычайна маюць дыяметр, меншы за 1 мм, але могуць дасягаць 3 мм.
Міліі не баляць і не свярбяць.
Калі трэба звярнуцца да педыятра
Калі вы заўважыце пачырваненне, прыпухласць або скарыначку вакол бугаркоў (мілій), варта звярнуцца да педыятра для агляду.
Лячэнне мілій
Лячыць міліі крэмамі ці мазямі не патрабуецца, бо звычайна яны праходзяць самаадвольна без якога-небудзь лячэння на працягу некалькіх тыдняў ці месяцаў пасля нараджэння.
Міліі не пакідаюць шрамаў. Не трэба спрабаваць іх выдаляць. Набярыцеся цярпення і дачакайцеся, пакуль яны пройдуць натуральным чынам.
Прафілактыка мілій
Прадухіліць узнікненне мілій цяжка; штодзённая гігіена (акуратнае мыццё твару малога дзіцяці і абсушванне яго мяккім ручніком) можа быць прафілактыкай. Не трэба праколваць, выціскаць ці здзіраць бугаркі.