Міні-сафары: палюем на насякомых

Што спатрэбіцца: ручка, папера.

У чым заключаецца гульня. Адпраўляйцеся ў сад ці ў мясцовы парк і знайдзіце ўдалае месца для пошуку насякомых. Напрыклад, каля дрэў, кустоў, высокай травы ці вакол сажалкі. Папрасіце ваша дзіця ўважліва (і ціха) даследаваць месцы навокал, каб знайсці насякомых. Прапануйце намаляваць і апісаць тых, каго яно знайшло, у блакноце (памер, колькасць ножак, ці ёсць крылы). Пасля таго, як міні-сафары завершана, можна адправіцца ў мясцовую бібліятэку (ці разам звярнуцца да анлайн-рэсурсаў), каб яшчэ больш даведацца пра насякомых, якіх вы знайшлі.

Чым карысная гульня. Міні-сафары — гэта выдатны спосаб адкрыць для дзіцяці свет насякомых, якія жывуць у нашых парках і садах. Яно будзе ў захапленні ад усяго, што гудзе, поўзае, выгінаецца і лётае навокал. Гэты занятак вучыць уважліва назіраць і канцэнтравацца.