Мінімальная дыетычная разнастайнасць
Кожная сям’я хоча даць сваім дзецям найлепшыя ўмовы для росту і развіцця. Недастатковасць фінансаў або сціплыя жыллёвыя ўмовы, непрадбачаныя і надзвычайныя сітуацыі могуць выклікаць цяжкасці ў забеспячэнні належнага харчавання і прыгатаванні ежы для немаўляці.
Body
Ніжэй ёсць некалькі парад наконт таго, як забяспечыць ваша дзіця харчаваннем, у якім яно мае патрэбу. Важна памятаць, што часам нават невялікае дапаўненне да рацыёну можа прынесці дзіцяці вялікую карысць.
- Дадайце ў ежу дзіцяці пюрэ з варанай гародніны і чайную лыжку алею.
- Вітамін А абараняе дзіця ад інфекцый і дабратворна ўплывае на развіццё органаў зроку. Акрамя груднога малака, ён утрымліваецца ў цёмна-зялёнай ліставой гародніне (дадавайце ў ежу дзіцяці некалькі лістоў шпінату ці рэвеню), аранжавай і жоўтай садавіне ці гародніне, яйках, малочных прадуктах.
- Пюрэ з бабоў ці яек часткова можа замяніць мяса.
- Дзецям патрэбна ежа, багатая жалезам, каб забяспечыць развіццё разумовых і фізічных здольнасцей і прадухіліць узнікненне анеміі. Лепшымі крыніцамі жалеза з’яўляюцца прадукты жывёльнага паходжання — яйкі, мяса, печань і рыба. Яшчэ адзін спосаб забяспечыць дастатковае паступленне жалеза — гэта ўжыванне ўзбагачанай жалезам ежы (кашы або сумесі для дзяцей, якія атрымліваюць дадатковае харчаванне або якія знаходзяцца на штучным выкормліванні).
- Давайце дзіцяці свежапрыгатаваную ежу хаця б адзін-два разы на дзень, астатнія стравы могуць быць сухімі і лёгкімі — садавіна, хлеб, пячэнне, бананы.
- Заўсёды выконвайце правілы бяспечнага прыгатавання і захоўвання ежы, а таксама бяспечнага кармлення дзяцей.
- Грудное малако з’яўляецца ідэальным «хуткім» прыёмам ежы, якога дастаткова для забеспячэння арганізма дзіцяці ўсімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі.
- Калі вам патрэбна фінансавая ці іншая дапамога, звярніцеся ў кампетэнтны цэнтр сацыяльнай абароны.
Калі вам неабходна медыцынская дапамога ці кансультацыя, звярніцеся да свайго педыятра.