Мой асаблівы памочнік

Што спатрэбіцца: прадметы або матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці. Напрыклад, складзенае вымытае адзенне, цацкі або іншыя прадметы, з якімі гуляла ваша дзіця; лыжкі, кубкі, якія не б’юцца, або іншы посуд; прыродны матэрыял, напрыклад лісце.

У чым заключаецца гульня. Прапануйце дзіцяці «быць вашым асаблівым памочнікам». Можна гаварыць: «Мне вельмі патрэбна твая дапамога. Дапамажы мне разабраць гэтыя шкарпэткі. Некаторыя з іх — у шафу тваёй сястрычкі, а некаторыя складзём у тваю шафу. Дапаможаш мне ўсё аднесці і прыбраць? Ты мне так здорава дапамагаеш. Дзякуй!».

Такія заняткі могуць быць часткай вашага штодзённага распарадку. Можна выкарыстоўваць самыя розныя прадметы і матэрыялы.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Ваша дзіця вучыцца дзейнічаць сумесна, разумее, што дапамагаць іншым — прыемна самому і гэта радуе навакольных. Ваша дзіця таксама вучыцца выконваць простыя ўказанні і запамінае назвы розных прадметаў. Можа быць, яно пачне вучыцца сартаваць або групаваць рэчы — напрыклад, вы можаце папрасіць дзіця знайсці ўсе маленькія шкарпэткі і скласці іх у адзін стос, а вялікія шкарпэткі ў іншы. Гэта павінна быць вясёлая і займальная гульня, а не праверка яго здольнасцей.