Музычны інструмент сваімі рукамі
Што спатрэбіцца: вазьміце тое, што вы можаце выкарыстоўваць у якасці кантэйнера, — пустую чыстую бутэльку або каробку — і тое, што вы можаце выкарыстоўваць у якасці шумнага напаўняльніка: сухія макароны, рыс, крупы, старыя гузікі, каменьчыкі, звязку ключоў і г. д. Тое, што ў вас атрымаецца, утрымлівае шмат дробных дэталей, таму заўсёды шчыльна закрывайце кантэйнер і сачыце, каб нічога з гэтага не апынулася ў руках у дзіцяці.
У чым заключаецца гульня. Вазьміце ёмістасць, вымыйце і добра прасушыце (па магчымасці лепш выбраць празрыстую — тады ваша дзіця зможа бачыць, што вы пакладзяце ўнутр). Цяпер напоўніце кантэйнер усім тым, што вы выбралі, шчыльна закрыйце накрыўку і патрасіце, каб утвараўся гук. Гатова!
Прапануйце атрыманую цацку дзіцяці, няхай вывучае яе — паглядзіць, што знаходзіцца ўнутры, як яно там перакочваецца, калі патрэсці кантэйнер, памацае, панаціскае, паспрабуе ўтварыць розныя гукі. Кожны раз, калі ваша дзіця нешта робіць з цацкай, агучвайце яго намер, вынік або тое, што адбываецца: «Ого, там каменьчыкі!» або «Ого, што гэта там? Гэта рысавыя зярняткі», «Ой, як там усё грукоча!» або «Табе падабаецца, як яно трашчыць».
Вы можаце гуляць у вольны час дома, на вуліцы, на іншых адкрытых пляцоўках — галоўнае, сачыце за бяспекай.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэта гульня дапамагае вашаму дзіцяці вывучаць характарыстыкі цацак і гукі, калі яно выконвае розныя дзеянні (разглядае, трасе, стукае, кідае). Пры гэтым ваша дзіця актыўна выкарыстоўвае буйную і дробную маторыку.