Мячы ў каробцы
Што спатрэбіцца: некалькі мячоў рознага памеру (можна самім зрабіць шарыкі, скруціўшы шкарпэткі або згарнуўшы газеты), кардонная каробка, большая па памеры за самы вялікі мяч.
У чым заключаецца гульня. Можна гуляць у памяшканні (калі мячы мяккія) або на вуліцы. Прапануйце дзіцяці паспрабаваць закінуць мяч у каробку. Пачніце з таго, што пакажаце дзіцяці, як гэта рабіць. Спачатку ўстаньце вельмі блізка да каробкі. Калі ў дзіцяці пачне атрымлівацца закідваць мячы, прапануйце яму адысці далей. Спрабуйце з мячамі рознага памеру. Вашаму дзіцяці абавязкова спадабаецца рабіць гэта самому. Калі яму цікава, вы таксама можаце лічыць, колькі разоў яно трапляе мячом у каробку.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. У гэтай і іншых падобных гульнях ваша дзіця развівае свае фізічныя навыкі. Яно вучыцца кантраляваць свае рухі, каб рабіць дакладныя кідкі. Па меры таго, як у яго ўсё лепш атрымліваецца, узрастае ўпэўненасць у сабе. Калі вы дадасце ў гульню падлік ачкоў, ваша дзіця таксама пачне развіваць раннія матэматычныя здольнасці.