Мяняем падгузнікі з песняй
Што спатрэбіцца: столік для спавівання, падгузнік, дзіцячы крэм (тальк).
У чым заключаецца гульня. Адзін з лепшых спосабаў зносін з дзіцем — гэта песні і вершыкі. З іх дапамогай лягчэй наладжваць сувязь, яны ўмацоўваюць вашу прыхільнасць адзін да аднаго.
Падрыхтуйце ўсё неабходнае для змены падгузніка і пераканайцеся, што на століку для спавівання няма небяспечных прадметаў.
Пакладзіце дзіця на спіну на спавівальны столік і пачніце працэс змены падгузніка. У гэты момант напявайце дзіцячую песеньку. Можна выкарыстоўваць што-небудзь накшталт:
Што тут на пялёнцы?
Месяцы і сонцы,
Кветачкі і птушкі
Для маёй дачушкі.
Або:
Я сыночка спавіваю,
Ціха песеньку спяваю.
Будзь вясёлым, будзь шчаслівым
І здаровым, як асілак.
Гэты паўсядзённы занятак можна зрабіць больш разнастайным, чытаючы вершыкі, размаўляючы з дзіцем або напяваючы пацешную песеньку.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Калі вы спяваеце яму, гэта спрыяе наладжванню больш цеснай сувязі паміж вамі; у той жа час гэта дапамагае дзіцяці развіваць слых, маўленне і сацыяльнае ўзаемадзеянне.