На пошукі скарбаў

Што спатрэбіцца: звычайная каробка або пластыкавы кантэйнер, папера (газета, папяровыя ручнікі або іншая папяровая прадукцыя), нарэзаная палоскамі, маленькія цацкі або іншыя дробныя прадметы (бяспечныя для дзіцяці).

У чым заключаецца гульня. Пакладзіце прадметы або цацкі ў каробку з нарэзанай паперай, каб іх не было відаць. Прыцягніце ўвагу дзіцяці, весела і па-змоўніцку скажыце яму: «Глядзі, што ў мяне ёсць! Скарб!». Прапануйце знайсці схаваныя рэчы. Гаварыце, што рабіць, зразумелай мовай: «Паспрабуй знайсці...» або «А дзе...?». Няхай памацае паперу, паводзіць рукой унутры каробкі — дзецям падабаецца шукаць. Калі дзіця нешта знойдзе і дастане, скажыце, што гэта: «А вось і...». Сачыце за рэакцыяй дзіцяці, прагаворвайце: «О, табе падабаецца!», «Ты хочаш яшчэ нешта знайсці!». Хваліце і падбадзёрвайце яго. Дапамажыце дзіцяці сказаць, што яно знайшло. Працягвайце, пакуль усе «скарбы» ў каробцы не будуць знойдзены. Мяняйце прадметы або цацкі, якія вы хаваеце, каб не толькі зрабіць гульню больш разнастайнай, але і каб дзіця вывучыла і запомніла мноства розных слоў.

Чаму пры гэтым вучыцца ваша дзіця. Дзіця вучыцца кантактаваць і паўтараць за дарослымі жэсты і словы, якія яны вымаўляюць. Аналагічным чынам дзіця выкарыстоўвае жэсты ў адказ на ваш зварот да яго.