На розныя галасы
Што вам спатрэбіцца: нічога.
У чым заключаецца гульня. З самага першага дня свайго жыцця ваша дзіця наладжвае сувязь з вамі, а вы з ім. Ёсць мноства розных практыкаванняў і стратэгій, якія вы можаце выкарыстоўваць, каб стымуляваць развіццё ў дзіцяці маўленчых і моўных навыкаў.
Спачатку пакладзіце дзіця на мяккую паверхню або трымайце яго на руках тварам да сябе. Праспявайце яму песеньку высокім або дзіцячым голасам. Большасці дзяцей падабаецца такі голас — вы заўважыце, што яно ўзбуджана і актыўна, яго сэрца стала біцца часцей.
Затым праспявайце тую ж песню, але на гэты раз больш нізкім або больш ціхім голасам. Вы ўбачыце больш спакойную рэакцыю — дзіця будзе задаволена, у ціхамірным настроі.
Спяваць або расказваць дзіцяці нешта на розныя галасы — гэта выдатны спосаб дапамагчы яму пачаць распазнаваць іншыя галасы і ў выніку навучыцца выказваць эмоцыі, якія яны ў яго выклікаюць; гэта таксама карысна для вас — вы бачыце і вучыцеся разумець рэакцыю вашага дзіцяці.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Акрамя стымулявання распазнавання розных тэмбраў і галасоў, гэта практыкаванне дапамагае вашаму дзіцяці адрозніваць чалавечыя галасы ад іншых гукаў, што спрыяе развіццю моўных і камунікатыўных навыкаў.