На розныя галасы
Што спатрэбіцца: добры настрой.
У чым заключаецца гульня. Перад тым, як прыступіць да гульні, падрыхтуйце ціхі пакой ці месца, дзе нішто не будзе турбаваць вас і дзіця.
Сядзьце на дыванок або на падлогу перад дзіцем. Паспрабуйце размаўляць па-рознаму — басам або пісклявым голасам, крыху гучней і крыху цішэй. Можна дадаць жэстыкуляцыю, каб прыцягнуць увагу дзіцяці. Паспрабуйце спяваць рознымі галасамі. Сачыце за рэакцыяй, падбадзёрвайце, каб дзіця таксама спрабавала ўтвараць розныя гукі і «падпяваць» вам.
Рэагуйце на гукі, якія ўтварае дзіця, голасам і жэстамі. Гэта дазволіць весці «гутарку» з ім, калі вы абое «гаворыце» па чарзе.
Вы можаце выкарыстоўваць гэтыя прыёмы, чытаючы кнігу ці напяваючы песні. Хутчэй за ўсё, дзіця будзе спрабаваць паўтараць за вамі.
Чым карысная гульня. Гэты вясёлы занятак дапаможа дзіцяці больш упэўнена выкарыстоўваць голас, навучыць «гаварыць» па чарзе пры зносінах. Гульня стымулюе развіццё навыкаў зносін і сацыяльнага ўзаемадзеяння.