Назаві па імені

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Усё, што вам трэба для гэтага выдатнага занятку, — гэта ўсяго толькі пакласці дзіця на спіну на мяккую паверхню, напрыклад у яго ложачак. Загаварыце са сваім дзіцем, каб прыцягнуць яго ўвагу. Пасля гэтага можаце праспяваць яму наступныя фразы:

«А дзе (імя вашага дзіцяці)?

А дзе (імя вашага дзіцяці)?

А вось ты дзе».

Мяняйце гучнасць голасу і інтанацыю. Так вы дапамагаеце дзіцяці засвоіць яго імя, прывыкнуць да вашага голасу і распазнаваць, адкуль даносіцца гук. Можаце ўставаць па розныя бакі ад ложачка, паўтараючы гэта простае практыкаванне. Напявайце дзіцяці яго імя, пакуль яно не павернецца і не знойдзе вас вачамі. Пасля гэтага заўсёды гаварыце дзіцяці: "Я люблю цябе, (імя дзіцяці)!» і цалуйце яго.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэта дапаможа дзіцяці навучыцца пазнаваць сваё імя і выкарыстоўваць рухі цела ў адказ на знаёмыя словы.