Рэкамендацыі па фізічных нагрузках, перыядах сну і няспання для дзяцей на другім годзе жыцця

Здаровы лад жыцця і фарміраванне карысных звычак патрабуюць удумлівага падыходу да размеркавання агульнай паўсядзённай дзейнасці на перыяды фізічнай актыўнасці (лёгкай, умеранай ці высокай інтэнсіўнасці), сну і часу, які дзіця праводзіць седзячы.
Body

Правільна арганізаваць распарадак дня для дзіцяці дадзенага ўзросту — нялёгкая задача. Тут трэба ўлічваць не толькі ўзрост, але і індывідуальныя патрэбы і асаблівасці кожнага дзіцяці. Збалансаваны рэжым з правільна падабранымі перыядамі фізічнай актыўнасці, часу, які праводзіцца ў становішчы седзячы (кармленне, язда ў аўтамабілі, у калясцы, статычныя развіваючыя гульні), і сну можа аказаць істотны станоўчы ўплыў на здароўе і развіццё дзіцяці.

Дзеці на другім годзе жыцця

• Дзіцяці гэтага ўзросту варта праводзіць не менш за 180 хвілін за рознымі фізічнымі заняткамі, уключаючы фізічную актыўнасць сярэдняй і высокай інтэнсіўнасці.

• Перыяды адноснага спакою ў калясцы, дзіцячым крэсле ці аўтакрэсле або пераносцы не павінны доўжыцца больш за 1 гадзіну.

• Займаць дзяцей гаджэтамі (тэлевізар, планшэт, мабільны тэлефон) не рэкамендуецца да канца другога года. Калі такое баўленне часу практыкуецца, важна, каб яно не перавышала сумарна 1 гадзіну ў дзень і было арганізавана з частымі перапынкамі і абавязкова ў прысутнасці дарослых.

• Вы — самы важны настаўнік для вашага дзіцяці, памятайце, што доступ да мабільнага тэлефона, планшэта, тэлевізара можа паўплываць на яго паводзіны і самаадчуванне, фарміраванне яго мыслення і кагнітыўных здольнасцей.

• Дзіцяці неабходны дастатковы рэгулярны сон. Вызначайце перыяды сну для вашага дзіцяці з улікам яго патрэб і зыходзячы з таго, што агульная арыенціровачная патрэба ў дзённым і начным сне складае ад 11 да 14 гадзін у суткі.

Лёгкая фізічная актыўнасць уключае заняткі, падчас якіх дзіця расходуе ў 1,5–4 разы больш энергіі, чым у стане спакою, — купанне, павольная хадзьба, іншыя простыя дзеянні. Такія заняткі не выклікаюць ператамлення ў дзіцяці.

Фізічная актыўнасць сярэдняй і высокай інтэнсіўнасці ўключае заняткі, пры якіх дзіця расходуе ў 4–7 разоў больш энергіі, чым у стане спакою, — хуткая хадзьба, язда на веласіпедзе, бег і гульні з мячом, скачкі, плаванне, танцы і г. д. Падчас такіх заняткаў дзіця прыкметна стамляецца і яму патрэбна перадышка.