Абарона дзіцяці ад COVID-19 пасля нараджэння

Пры падазрэнні на інфекцыю COVID-19 у маці або пры яе пацвярджэнні падчас родаў і адразу пасля нараджэння немаўляці спатрэбяцца некаторыя дадатковыя меры засцярогі.
Body

Асноўныя рэкамендацыі па доглядзе дзіцяці адразу пасля нараджэння ў выпадку падазрэння на інфекцыю COVID-19 у маці або яе пацвярджэння:

  • Надзявайце маску, перш чым браць дзіця на рукі і карміць.
  • Забяспечце ранні кантакт «скура да скуры». Гэта сагрэе дзіця, дапаможа яму пачаць актыўна дыхаць. Акрамя таго, такі кантакт садзейнічае псіхаэмацыянальнай блізкасці маці і дзіцяці.
  • Мыйце рукі перад працэдурамі па доглядзе дзіцяці і пасля іх.
  • Пачніце карміць немаўля грудзьмі на працягу першай гадзіны пасля родаў. Натуральнае выкормліванне на раннім этапе дапамагае дзіцяці навучыцца смактаць грудзі, пакуль яны яшчэ мяккія. Малодзіва — густое жаўтаватае першае малако — абараняе вашага нованароджанага ад хвароб і інфекцый, у тым ліку і каранавіруснай.
  • Заставайцеся разам з нованароджаным на працягу ўсяго часу знаходжання ў арганізацыі аховы здароўя. Прыціскайце немаўля да сябе, сагравайце яго — гэта палегчыць грудное выкормліванне ў далейшым.
  • Прыкладайце дзіця да грудзей часцей, каб спрыяць устанаўленню лактацыі. У першыя 6 месяцаў жыцця немаўляці для падтрымання яго здаровага росту і развіцця дастаткова толькі груднога выкормлівання.
  • У першыя дні пасля нараджэння не трэба даваць дзіцяці ваду ці іншыя вадкасці (чай, каровіна малако, дзіцячую сумесь або сок). У іх няма неабходнасці, а некаторыя з гэтых прадуктаў небяспечныя для здароўя нованароджанага.