Рызыка заражэння нованароджаных і немаўлят інфекцыяй COVID-19

За ўвесь час назіранняў зарэгістравана адносна невялікая колькасць нованароджаных і немаўлят з пацверджанай інфекцыяй COVID-19. У большасці з іх захворванне працякала ў лёгкай форме.
Body

Да гэтага часу магчымасць перадачы віруса падчас цяжарнасці і родаў ад маці нованароджанаму не пацверджана, таксама не даказана наяўнасць віруса ў грудным малаку.

У пераважнай большасці выпадкаў пры станоўчым тэсце на COVID-19 у маці вынікі аналізу каляплодных водаў і пупавіннай крыві, мазок з зева ў нованароджаных, а таксама вынікі іншых даследаванняў на каранавірус адмоўныя. Ва ўзорах груднога малака пасля першага кармлення грудзьмі COVID-19 таксама не выяўляецца.

Даказаныя перавагі груднога выкормлівання і кармлення грудным малаком значна перавышаюць патэнцыяльную рызыку перадачы COVID-19 дзіцяці.

Як пры падазрэнні на COVID-19 у маці і/або немаўляці, так і пры станоўчым выніку тэсту ім варта знаходзіцца разам у адной палаце пры ўмове, што гэта дазваляе клінічны стан абаіх.

Меры па прафілактыцы перадачы інфекцыі з’яўляюцца па-ранейшаму абавязковымі (неабходна часта праветрываць памяшканне, праводзіць старанную дэзінфекцыю паверхняў, мыць рукі, насіць і рэгулярна мяняць маскі падчас догляду дзіцяці і кармлення яго грудзьмі).