Догляд дзіцяці і кармленне пасля родаў

На працягу першых некалькіх гадзін пасля нараджэння большасць здаровых нованароджаных могуць інстынктыўна шукаць матчыны грудзі. Ранні кантакт маці з немаўлём і пачатак груднога выкормлівання забяспечваюць абарону для здароўя дзіцяці і спрыяюць наладжванню аптымальнага харчавання для яго наступнага росту і развіцця. Кантакт «скура да скуры» падтрымлівае ідэальную тэмпературу цела і стымулюе інстынкты харчавання. Дзіцяці вельмі важна атрымаць порцыю малодзіва — першага малака, якое насычана пажыўнымі рэчывамі і валодае ахоўнымі ўласцівасцямі. Ранняе прыкладанне спрыяе скарачэнню маткі ў трэцяй стадыі родаў, тым самым паскарае адыходжанне плацэнты. Ранні кантакт і прыкладанне да грудзей таксама важныя для ўстанаўлення цеснай псіхаэмацыянальнай сувязі паміж маці і дзіцем.
Body

У першыя некалькі гадзін пасля нараджэння большасць здаровых нованароджаных могуць інстынктыўна шукаць матчыны грудзі. Ранні пачатак груднога выкормлівання — першы крок да здаровага росту і развіцця дзіцяці. Дзякуючы кантакту «скура да скуры» тэмпература цела дзіцяці падтрымліваецца на ідэальным узроўні і спрыяе «ўключэнню» яго інстынкту харчавання. Малодзіва — першае густое і насычанае малако — забяспечвае арганізм дзіцяці самым неабходным у першыя гадзіны і дні жыцця.

Смактанне грудзей дзіцем спрыяе скарачэнню маткі, што паскарае выхад плацэнты.

Ранні кантакт і прыкладанне да грудзей таксама важныя для ўстанаўлення цеснай псіхаэмацыянальнай сувязі паміж маці і дзіцем.