А ну, адгадай!

Што спатрэбіцца: добры настрой.

У чым заключаецца гульня. Першы ігрок загадвае нешта, што знаходзіцца побач, у полі зроку. Астатнія спрабуюць адгадаць гэта, задаючы пытанні, на якія можна адказаць толькі «так» ці «не». Пасля таго, як прадмет угадалі, можна загадваць новы. Калі ігракі здаюцца, той самы ўдзельнік загадвае зноў.

Гульню можна ўскладніць, устанавіўшы абмежаванне на колькасць пытанняў, якія задаюцца.

Чым карысная гульня. Дзецям трэба вучыцца назіраць і рабіць высновы, каб адгадаць прадмет. Гэта выдатная гульня для ўсёй сям’і, яна ідэальна падыходзіць, каб бавіць час у дарозе.