Паглядзіце, што я магу зрабіць з гэтым!
Што спатрэбіцца: некалькі любімых цацак вашага дзіцяці або іншыя простыя прадметы (напрыклад, лыжкі і каструлі, аркушы паперы і крэйда; невялікія драўляныя кубікі, некалькі шматкоў тканіны і г. д.)
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце вашаму дзіцяці па-ранейшаму падабаецца гуляць з прадметамі. Толькі цяпер яно не проста вывучае іх, але і спрабуе выкарыстоўваць па прызначэнні. Проста дайце дзіцяці некалькі прадметаў і паназірайце, што яно можа з імі зрабіць. Напрыклад, яно можа скласці ўсе лыжкі ў адну каструлю, або зрабіць выгляд, што есць лыжкай, або ўзяць цацачны тэлефон і «пагаварыць» па ім. Проста назірайце за дзеяннямі вашага дзіцяці і падбадзёрвайце яго, выказвайце сваё адабрэнне. Вы і самі можаце зрабіць што-небудзь цікавае з адной з цацак і паглядзець, ці будзе ваша дзіця паўтараць за вамі, ці, наадварот, захоча зрабіць нешта іншае. Давайце яму як мага больш магчымасцей вывучаць, як і для чаго можна выкарыстоўваць розныя прадметы.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэты від дзейнасці развівае навыкі мыслення праз просты паўсядзённы вопыт. Ваша дзіця бесперапынна, кожную хвіліну вучыцца, дапамажыце яму пазнаць гэты свет і адказаць на вельмі важнае пытанне: «Што гэта такое і для чаго гэта?».