Паласа перашкод

Што вам спатрэбіцца: кардонныя каробкі, надзіманы круг ці матрац, садовая мэбля, коўдры, падушкі, мяккія цацкі, абручы, вяроўка.

Дадаткова: секундамер.                                                                                      

У чым заключаецца гульня. Дапамажыце свайму дзіцяці/дзецям стварыць паласу перашкод у садзе або на дзіцячай пляцоўцы. Можна скласці ў кучу розныя прадметы, такія як кардонныя каробкі, коўдры, абручы, надзіманы круг і г. д., і няхай дзеці прыдумаюць, як іх выкарыстаць. Праз нейкія з іх трэба прабрацца, нешта давядзецца пераскочыць, пад нечым прапаўзці... Штосьці можна паспрабаваць утрымаць на галаве, круцячы абруч. Пасля таго, як дзеці створаць сваю паласу перашкод з заданнямі і апрабуюць яе, можна спаборнічаць усім разам на час або ўводзіць дадатковыя правілы.

Пачаць лепш з простага — з кардонных каробак і надзіманых прадметаў. Далей падумайце, як можна выкарыстаць мяккія цацкі, абручы, мячы ці нават коўдры. Устаньце ў цэнтры, няхай дзеці арганізуюць перашкоды вакол вас. Добра, калі заданні будуць разнастайнымі. Пратэсціруйце паласу перашкод, якая атрымалася! Зафіксуйце час з дапамогай секундамера, а потым старайцеся палепшыць свой вынік.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Ствараць паласу перашкод на вуліцы — гэта займальны, вясёлы, актыўны занятак. Ну і што, калі дзіця трохі перапэцкаецца! Усё, што трэба, — гэта лёгкія, простыя і бяспечныя прадметы, напрыклад кардонныя каробкі і падушкі. Такія актыўныя гульні развіваюць уяўленне, стымулююць кагнітыўныя навыкі і павялічваюць сілу і спрыт, бо дзеці караскаюцца, бегаюць і поўзаюць.