Пары
Што спатрэбіцца: ігральныя карты.
У чым заключаецца гульня. Каб пачаць гульню, раскладзіце карты добрым бокам уніз на роўную паверхню (напрыклад, на падлогу). Вы можаце выкарыстоўваць як усю калоду, так і яе частку. Галоўнае, каб карты былі па парах (напрыклад, два каралі, два тузы, дзве двойкі і гэтак далей). Памятайце, што ад колькасці карт залежыць працягласць гульні.
Ігракі па чарзе пераварочваюць па дзве карты ў пошуках пары. Калі карты, якія адкрыў удзельнік, не супадаюць, іх зноў пераварочваюць кашуляй уверх і наступны ігрок робіць тое ж самае. Калі ўдзельнік пераварочвае дзве парныя карты (напрыклад, два валеты, дзве шасцёркі, дзве дзявяткі), ён бярэ гэтыя карты сабе і ходзіць зноў.
Выйграе той, у каго больш пар у канцы гульні!
Можна ўскладняць гульню, удакладняючы, што пары карт павінны супадаць яшчэ і па колеры — чырвы са звонкамі, крэсці з вінамі.
У гэтую гульню можна гуляць аднаму на час. Для гэтага спатрэбіцца ўстанавіць таймер. Важна запісваць вынікі, стараючыся з кожным разам паляпшаць іх.
Чым карысная гульня. Гэта класічная картачная гульня на канцэнтрацыю і памяць. Больш за тое, гэта выдатны вясёлы занятак для людзей усіх узростаў. Гуляць можна і ў адзіночку, і з сябрамі — ідэальны занятак у дажджлівы дзень.