Парыбачым

Што спатрэбіцца: цацка вашага дзіцяці (лялька, плюшавы мішка або любая іншая цацка, толькі не занадта цяжкая); шнур або тоўстая нітка; коўдра.

У чым заключаецца гульня. Загадзя падрыхтуйце ўсё, што вам спатрэбіцца. Прывяжыце адзін канец шнура да выбранай цацкі. Пакладзіце цацку на падлогу пад коўдру, каб бачны быў толькі шнур. Пасадзіце дзіця перад свабодным канцом шнура і дайце час зацікавіцца і ўзяць яго ў рукі. Няхай паспрабуе пацягнуць за шнур. Падбадзёрвайце дзіця: «А што там? Там твая лялька? Пацягні і ўбачыш! Сюрпрыз!».

Паглядзіце, ці паспрабуе дзіця само пацягнуць за шнур. Калі не, пакажыце, як гэта робіцца.

Чым карысная гульня. Гэтае практыкаванне дапаможа вашаму дзіцяці навучыцца кантраляваць рухі рук.