Паспрабуй знайдзі
Што спатрэбіцца: маленькія цацкі, напрыклад мяч, мішка ці лялька.
У чым заключаецца гульня. Перад тым як прыступаць да гульні, падрыхтуйце месца, дзе будзеце яе праводзіць. Сядзьце на падлогу побач са сваім дзіцем, вазьміце маленькую цацку і пагаварыце пра гэты прадмет. Затым схавайце цацку, напрыклад, за крэсла ці стол. Спытайце дзіця: «Дзе твая цацка?». Затым пашукайце цацку разам з ім і, як толькі знойдзеце, скажыце: «А вось яна!». Працягвайце гуляць, кожны раз хаваючы цацку ў новае месца.
Чым карысная гульня. Калі дзіця шукае і знаходзіць цацку, гэта стымулюе развіццё навыкаў лагічнага мыслення і візуальнага ўспрымання.