Паўтараем за мамай і татам
Што спатрэбіцца: добры настрой!
У чым заключаецца гульня. Гэты занятак падыходзіць для любой сітуацыі ці абставін. Усё, што трэба, — проста зручна размясціць (пакласці або пасадзіць) дзіця тварам да сябе.
Калі ўвага вашага дзіцяці будзе звернута на вас, стройце міны, утварайце розныя гукі. Дачакайцеся рэакцыі дзіцяці.
Можна зрабіць наступнае:
1. Праспявайце дзіцяці песеньку, рухаючы ротам як мага больш актыўна.
2. Міргайце як мага мацней.
3. Высуньце язык.
4. Стройце міны.
5. Утварайце гукі, сціскаючы вусны. Кашляйце, пазяхайце.
Чым карысная гульня. З дапамогай гэтага практыкавання ваша дзіця навучыцца адрозніваць рысы твару, што стымулюе развіццё зроку і слыху. Гэты занятак дазваляе камфортна і весела спазнаваць свет.