Паўтарай за мной

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Для гэтай гульні вы можаце выкарыстоўваць моманты, калі знаходзіцеся з дзіцем твар у твар (напрыклад, калі мяняеце падгузнікі і г. д.). Прыцягніце ўвагу дзіцяці, спытаўшы: «А як выглядае...?» і зрабіце які-небудзь адпаведны выраз твару (напрыклад, рыба: уцягніце шчокі і паварушыце сціснутымі вуснамі; або вожыка: зморшчыце нос). Вы можаце прагаворваць назвы розных эмоцый (сум, радасць, стомленасць, спалох), дэманструючы адпаведныя выразы твару, а таксама рухаў галавы (ківаць, круціць з боку ў бок) і рухаў рук (што значыць «пляскаць», «размахваць рукамі» і г. д.). Няхай дзіця нейкі час за вамі паназірае, сачыце, ці спрабуе яно за вамі паўтарыць. Не спяшайцеся, паўтарайце выразы твару і рухі некалькі разоў. Падбадзёрвайце яго простымі, зразумелымі словамі: «Паспрабуй, як я!» або (калі ваша дзіця крыху старэйшае): «А ты можаш зрабіць, як рыба? Пакажы!». Калі ваша дзіця паўтарае выраз твару або рух, заўсёды прагаворвайце тое, што яно зрабіла, таму што такім чынам вы спрыяеце развіццю маўлення. А яшчэ пераймайце рухі або выразы твару вашага дзіцяці, кажыце, як яны называюцца.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Вы дапамагаеце дзіцяці навучыцца выконваць простыя ўказанні, што з'яўляецца важным крокам у фарміраванні яго мыслення, маўлення і ў сацыяльна-эмацыянальным развіцці.