Пералічваем пальчыкі — «Сарока-белабока»

Што спатрэбіцца: мяккая коўдра; песні і вершыкі.

У чым заключаецца гульня. Пачынаючы ўсведамляць сваё цела і кантраляваць яго, дзіця ў першую чаргу звяртае ўвагу на свае ручкі і ножкі. Гэтая гульня настолькі простая, што вам не трэба нічога падрыхтоўваць, проста пачніце гуляць з дзіцем, прамаўляючы песенькі або вершыкі, дакранаючыся па чарзе да пальчыкаў ручак і ножак.

Рассцяліце коўдру на мяккай паверхні і пакладзіце на яе дзіця. Сядзьце побач з ім.

Вось адзін з самых простых вершыкаў, каб гуляць з пальчыкамі:

Сарока-белабока кашу варыла, дзетак карміла.

Гэтаму дала, гэтаму дала, гэтаму дала, гэтаму дала,

А гэтаму не дала!

Калі вы ведаеце іншыя песні ці вершыкі, якія таксама падыходзяць для такіх гульняў з вашым дзіцем, то смела выкарыстоўвайце іх усе — гэта выдатная магчымасць гуляць і вучыцца разам. Памятайце пра тое, што ўсе дотыкі да дзіцяці павінны быць максімальна далікатнымі, калі вы яго казычаце, то рабіце гэта не моцна і не доўга, каб яно не адчувала дыскамфорт.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Дзякуючы дадзенай гульні ваша дзіця пачне пазнаваць і адчуваць сваё цела, а таксама атрымліваць тактыльнае задавальненне. Гэта таксама дапаможа ў развіцці маўлення, маторыкі і сацыяльнага ўзаемадзеяння. Вашаму дзіцяці спадабаецца адчуваць дотыкі да сваіх ножак, пры гэтым развіваюцца яго камунікатыўныя навыкі і наогул вы весела праводзіце час разам.