Першыя хованкі

Што спатрэбіцца: маленькія мяккія цацкі, кардонная каробка.

У чым заключаецца гульня. Перад тым як пачаць, падрыхтуйце месца для гульні. Уладкуйцеся зручней з дзіцем, пасадзіце яго перад сабой на падлогу або ў дзіцячае крэсла.

Спачатку выкладзіце цацкі перад дзіцем, каб яно магло іх памацаць, вывучыць. Затым пастаўце перад ім каробку і схавайце ў яе цацкі, пераканаўшыся, што ваша дзіця за вамі назірае.

Калі вы скончыце хаваць цацкі, спытайце ў дзіцяці: «А дзе цацкі?». Пакажыце яму, што яны ў каробцы, няхай запусціць рукі ў яе і намацае іх там. «Вось яны дзе! Яны ў каробцы».

Паўтарайце гэта практыкаванне і хваліце дзіця кожны раз, калі яно вам паказвае на каробку ў адказ на ваша пытанне. Так вы будзеце яго матываваць.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. З дапамогай гэтай гульні вы будзеце дапамагаць дзіцяці выпрацоўваць навыкі назірання і развіваць зрокавую памяць.