Песня пра мой адрас
Што спатрэбіцца: імя і адрас вашага дзіцяці, надрукаваныя вялікімі літарамі на аркушы паперы (для пачатку гэта можа быць проста назва горада і вуліцы).
У чым заключаецца гульня. Прапануйце дзіцяці скласці разам з вамі асаблівую песеньку. «Гэта будзе асаблівая песня з тваім імем і тваім адрасам — пра тое, дзе мы з табой жывём! Можам праспяваць яе разам, а потым паўтарыць для таты (ці іншага члена сям'і)».
Выкарыстоўвайце простыя словы прыкладна так і дадавайце іх да знаёмай мелодыі — на які заўгодна матыў:
Я — Марыя, я — Марыя, так мяне завуць!
Мінск, Сталетава, 15 — вось дзе я жыву!
Праспявайце песню разам. Пры гэтым вы можаце паказваць на тое, як пішацца імя і адрас вашага дзіцяці. Паўтарайце гэту песеньку як мага часцей, падчас паўсядзённых спраў або гуляючы разам на вуліцы. Праз некаторы час ваша дзіця зможа праспяваць яе самастойна.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Па меры таго, як ваша дзіця рыхтуецца да школы, яму важна ведаць сваё імя і адрас. У песеннай форме дзецям лягчэй запамінаць інфармацыю — не толькі імя і адрас, але і літары алфавіта і многае іншае. Завучванне песні таксама развівае ў вашага дзіцяці навыкі мыслення, а тое, што вы прыдумваеце і спяваеце разам, важна для вашай сувязі адзін з адным.