Прасуем кветкі
Што спатрэбіцца: папяровыя кухонныя ручнікі, тонкі кардон, цяжкія кнігі ці іншы прэс з падручных матэрыялаў.
У чым заключаецца гульня. Каб заняцца прасаваннем кветак, трэба падрыхтавацца.
Выйдзіце на вуліцу і збярыце некалькі свежых кветак, якія вам спадабаліся (сачыце за тым, каб нешта засталося для пчол і матылькоў). Прасаванне — гэта, у першую чаргу, выдаленне вільгаці, так што лепш за ўсё падыдуць сухія кветкі.
Раскладзіце кветкі на некалькіх лістах папяровых ручнікоў так, як вы хочаце, каб яны выглядалі пасля прасавання. Зверху накрыйце яшчэ парай ручнікоў. Пасля пакладзіце гэта ўсё паміж двума тонкімі лістамі кардону (выдатна падыдзе проста шэры кардон са старых каробак).
Прыцісніце канструкцыю цяжкай кнігай. Праз некалькі дзён праверце, што адбылося з кветкамі. Яны пабляклі ці захавалі свой колер? Паэксперыментуйце з рознымі раслінамі. Для прасавання добра падыходзяць браткі, таму што яны ўстойліва захоўваюць колер. Калі кветкі сталі карычневымі, магчыма, яны не падыходзяць.
Дробныя кветкі, напрыклад рамонкі і фіялкі, лягчэй прасаваць, чым буйныя накшталт руж ці гваздзікоў.
Чым карысная гульня. Прасаванне кветак падыходзіць для любога ўзросту, і вам спатрэбіцца ўсяго некалькі простых бытавых прадметаў. Прасаваныя кветкі выдатна глядзяцца на адным баку самаробнай паштоўкі ці на любым іншым вырабе.