Проста гутарым

Што спатрэбіцца:  добры настрой!

У чым заключаецца гульня. Вазьміце сваё дзіця на рукі і прагуляйцеся па пакоі, хаце ці садзе. Расказвайце яму пра ўсё, што трапляецца вам на шляху. Калі перад вамі мяч, скажыце: «Глядзі, гэта мяч. З мячом можна гуляць» ці «Гэта сабака. Сабаку завуць Шарык».

Вы можаце паўтараць дадзенае практыкаванне кожны дзень, галоўнае, каб у дзіцяці ў той момант была да гэтага цікавасць. Працягвайце занятак некалькі хвілін ці пакуль не заўважыце, што дзіця стамілася.

Чым карысная гульня. Дзякуючы гэтай простай гульні вы дапамагаеце свайму дзіцяці паступова нарошчваць слоўнікавы запас, што мае вялікае значэнне для поспехаў у чытанні ў будучыні. Акрамя таго, зносіны праз гульню спрыяюць развіццю камунікатыўных і моўных навыкаў.