Прыроднае мастацтва
Што спатрэбіцца: прыродныя матэрыялы, напрыклад галінкі, лісце, сухія кветкі, кара, павойныя лозы, сасновыя шышкі, галька, жалуды, каласкі.
У чым заключаецца гульня. Адпраўляйцеся з дзіцем ці дзецьмі ў сад ці ў мясцовы парк у пошуках цікавых прыродных матэрыялаў. Збірайце не толькі галінкі, лісце, сухія кветкі і кавалачкі кары, але і больш незвычайныя матэрыялы — пёры, лазу, хваёвыя шышкі, гальку, арэхавыя шкарлупіны, маленькія парасткі і каштаны.
Пасля таго, як усё сабрана, раскладзіце знаходкі перад дзецьмі. Папрасіце іх падумаць, што з гэтага можна зрабіць. Напрыклад, усё скласці ці звязаць, каб атрымалася скульптура, выкласці лісцем чалавечка ці, магчыма, размясціць прадметы так, каб атрымаўся маляўнічы калаж.
Можа, дзеці захочуць забраць свае знаходкі дадому, каб зрабіць аб’ёмную карціну ці ўпрыгожыць паштоўку. Прыродныя матэрыялы адкрываюць бязмежныя магчымасці для творчасці. Галоўнае ў гэтай справе — задавальненне і творчы падыход.
Чым карысная гульня. Вывучэнне свету наўкола — выдатны спосаб адкрыць для дзяцей новыя адчуванні. Калі яны шукаюць і збіраюць прыродныя матэрыялы, у іх паляпшаюцца маторныя навыкі, выпрацоўваецца разуменне колераў, фактур і формаў. Гэта таксама развівае ўяўленне і творчыя здольнасці. Галоўнае — не стварыць ідэальныя творы мастацтва, а атрымаць задавальненне ад працэсу.