Разам уверх і разам уніз
Што спатрэбіцца: нічога.
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця, хутчэй за ўсё, будзе спрабаваць падымацца па лесвіцы. Вы можаце скласці невялікую песеньку ці рыфмоўку для пад’ёму і спуску па прыступках. Напрыклад: «Па пры-ступ-ках па-ды-мі-ся і па-сля на-зад вяр-ні-ся!». На апошнюю прыступку можна пакласці цацку ці іншы невялікі прадмет, каб дзіцяці было цікавей падымацца. Важна пры гэтым быць побач з дзіцем — пакладзіце руку яму на спіну, устаньце на наступную ці папярэднюю прыступку, падтрымлівайце ззаду — заўсёды будзьце побач, каб гарантаваць бяспеку.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэты занятак паляпшае фізічную каардынацыю. Акрамя таго, у дзіцяці павышаецца ўпэўненасць у тым, што вы заўсёды яму дапаможаце навучыцца новаму, пры гэтым яму будзе спакойна і яно будзе ў бяспецы.