Разам з сябрамі

Што спатрэбіцца: простыя цацкі або прадметы для гульні на вуліцы. Бяспечнае месца, якое падыходзіць для сумеснай гульні невялікай колькасці дзяцей.

У чым заключаецца гульня. У гэты перыяд ваша дзіця пачынае гуляць разам з іншымі дзецьмі свайго ўзросту — не проста гуляць само па сабе побач з імі, але і праяўляць цікавасць да сумесных дзеянняў і гульняў. Калі ў вашага дзіцяці не было магчымасці прывыкнуць да іх (напрыклад, у дзіцячым садзе), дазваляйце яму гуляць з невялікімі групамі дзяцей спачатку непрацяглы час. Паркі і гульнявыя пляцоўкі — добрыя месцы, дзе можна знайсці кампанію для гульняў вашаму дзіцяці. Паназірайце, ці цікава яму гуляць з іншымі дзецьмі. Калі вам здаецца, што яны не ведаюць, што рабіць, падкажыце і прапануйце: «Глядзі, вось вам дзве лапаткі, па адной для кожнага. Зможаце разам выкапаць яму? Паспрабуйце зрабіць вялікую-вялікую!». Важна сачыць за бяспекай і дапамагаць дзецям у выпадку канфліктаў. Памятайце, што яны пакуль не ўсё могуць выказаць словамі і што ў іх толькі фарміруюцца сацыяльныя навыкі.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Дзіцяці пачынае падабацца сацыяльнае ўзаемадзеянне з рознымі людзьмі. Каб яму было камфортна ў школе і ў розных жыццёвых сітуацыях, важна навучыцца гэтаму ўзаемадзеянню. Падчас сумесных гульняў у дзіцяці фарміруюцца навыкі мыслення і планавання, выпрацоўваецца здольнасць кантраляваць свае эмоцыі.