Робім іншапланетнае яйка
Што спатрэбіцца: яйкі, звараныя ўкрутую (астуджаныя), чайная лыжка, пакеты з зіп-маланкай, харчовы фарбавальнік, папяровыя ручнікі.
У чым заключаецца гульня. Ператварыце прыгатаванне ежы ў творчы занятак, робячы касмічныя яйкі.
Для гэтага выканайце наступныя дзеянні:
1. Зрабіце трэшчыны ў шкарлупіне звараных укрутую яек, асцярожна пастукаўшы па іх лыжкай з усіх бакоў.
2. Пакладзіце кожнае яйка ў асобны зіп-пакет і дадайце пару лыжак харчовага фарбавальніка. Затым закрыйце пакеты і асцярожна пакатайце яйкі ўсярэдзіне так, каб паверхня шкарлупіны была пакрыта харчовым фарбавальнікам. Трэба будзе пакінуць яйкі хвілін на дзесяць, каб колер увабраўся, хоць для бледных адценняў можа спатрэбіцца больш часу.
3. Дастаньце яйкі з пакетаў, выкарыстоўваючы папяровыя ручнікі, каб выдаліць лішкі харчовага фарбавальніку са шкарлупіны. Дайце абсохнуць. Акуратна зніміце яечную шкарлупіну, каб убачыць незвычайныя ўзоры! Цяпер вы можаце з апетытам перакусіць іншапланетнымі яйкамі. Не хвалюйцеся — яны толькі выглядаюць незвычайна, а смак застаўся тым жа.
Чым карысная гульня. Дзецям спадабаецца момант зняцця шкарлупіны, калі яны бачаць, што атрымалася, — гэта стымулюе ўяўленне. Так можна накарміць карысным бялком тых дзяцей, хто раней адмаўляўся яго есці.