Рыфмы
Што спатрэбіцца: добры настрой!
У чым заключаецца гульня. Каб прыступіць да гульні, вам неабходна проста пакласці дзіця на спіну на мяккую паверхню, напрыклад у яго ложачак або на вялікі ложак. Гэтае практыкаванне можна выконваць нават пры змене падгузніка, каб было весялей.
Зацікаўце дзіця, ласкава загаварыўшы з ім. Калі ўвага дзіцяці будзе скіравана на вас, прачытайце яму просты вершык. Можна расказваць любыя вершыкі, якія ведаеце, і перыядычна чаргаваць іх, напрыклад, кожны дзень або пры кожнай змене падгузніка.
Напрыклад:
Дожджык, дожджык, сыпані!
Спёку з поля прагані!
Я пад ліпкай пасяджу,
На лісточкі пагляджу.
Памятайце, адразу пасля нараджэння немаўляты могуць бачыць толькі на адлегласці 20–30 сантыметраў, таму спачатку рабіце ўсё менавіта на такой аддаленасці ад твару дзіцяці.
Чым карысная гульня. Дзякуючы гэтаму міламу практыкаванню дзіця вучыцца разумець, адкуль ідзе гук, паварочваць галаву і рэагаваць на галасы іншых людзей.