Рыхтуем пастаноўку
Што спатрэбіцца: добры настрой.
У чым заключаецца гульня. Прадумайце пастаноўку. Звярніцеся па натхненне да любімых п’ес, фільмаў ці кніг. Можна ўзнаўляць ужо вядомыя сюжэты ці стварыць новыя захапляльныя прыгоды для вядомых персанажаў. Можна дамовіцца, што рабіць: пісаць сцэнарый ці імправізаваць, прыблізна прытрымліваючыся сюжэтнай лініі.
Можа быць, дзіцяці ўдасца вывучыць на памяць любімы твор (ці фрагмент) і разыграць яго перад публікай. Добра парэпеціруйце, каб уразіць гледачоў. Не забудзьцеся падумаць пра тое, як назваць вашу пастаноўку. Запрасіце членаў сям’і ці сяброў на шоу, прапанаваўшы ім заняць месца непасрэдна перад вашай імправізаванай сцэнай.
Чым карысная гульня. Калі на дзяцей звернута ўся ўвага, гэта дапамагае ім стаць больш упэўненымі ў сабе. У такой сітуацыі яны праяўляюць сябе самым нечаканым чынам — проста расслабцеся і назірайце за іх поспехам.