Сэнсарныя скрынкі

Што спатрэбіцца: скрынкі (выдатна падыдуць каробкі з-пад абутку), павязка на вочы, розныя прыродныя матэрыялы.

У чым заключаецца гульня. Збярыце прыродны матэрыял, які можна скласці ў скрынкі. Галоўнае, каб да ўсяго, што вы збераце, можна было бяспечна дакранацца. Добра падыдуць лісце, дробная галька, ракавінкі, галінкі, сасновыя шышкі, жалуды, трава, мох, салома, кветкі і пясок. Пазбягайце калючых прадметаў.

Чым больш прадметаў і матэрыялаў вы збераце і чым больш разнастайнымі яны будуць навобмацак, тым лепш! Пакладзіце кожны від сабранага вамі матэрыялу ў асобную скрынку, затым расстаўце іх побач адна з адной. Пасля гэтага ігракі з завязанымі вачамі па чарзе абмацваюць змесціва скрынак і спрабуюць адгадаць, што гэта, выкарыстоўваючы толькі дотык.

Лепш, каб удзельнікі не ведалі, што можа ляжаць у скрынцы. Калі ж яны бачылі, якія прыродныя прадметы і матэрыялы ўдзельнічаюць у гульні, або калі дзеці хочуць згуляць некалькі разоў, заўсёды можна памяняць каробкі месцамі. Акрамя таго, можна ўключыць таймер, каб згуляць на хуткасць і праверыць, хто хутчэй за ўсіх усё распазнае.

Калі кожны ігрок паспрабуе сябе ў гэтай гульні, ускладніце заданне: няхай удзельнікі адгадваюць, што ў скрынцы, не адкрываючы яе — можна паднімаць, трэсці каробку і прыслухоўвацца, што адбываецца ўнутры.

Чым карысная гульня. Мацаючы розныя прыродныя матэрыялы, дзіця вучыцца прыслухоўвацца да сваіх адчуванняў і больш даведваецца пра навакольны свет.

Гэты занятак — выдатны спосаб больш расказаць дзіцяці пра прыроду і абудзіць у ім цікавасць да яе.